7 траўня 2024, aўторак, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя спалілі аддзяленне «Прыватбанка» ў Нікалаеве

У ноч на панядзелак у Нікалаеве невядомыя падпалілі аддзяленне «ПрыватБанка».

Пра гэта паведамляе мясцовае выданне «НикВести».

Па словах супрацоўнікаў банка, падпал аддзялення на праспекце Леніна адбыўся прыкладна а 3.45. «Гэта акт вандалізму», - так яны пракаментавалі прычыну пажару.

Агонь знішчыў банкамат, уваходныя дзверы, шыльду і калідор, а таксама пашкодзіў балкон кватэры на другім паверсе.

Як вядома, уладальнікам «ПрыватБанка» з'яўляецца губернатар Днепрапятроўскай вобласці Ігар Каламойскі. Раней ён прапанаваў зарабіць жыхарам Паўднёва-Усходу Украіны на лоўлі дыверсантаў і здачы іх узбраення.

Некалькі дзён таму сепаратысты спалілі офіс «ПрыватБанка» ў Марыупалі. Банк заявіў, што часова спыняе працу ў Луганскай і Данецкай абласцях.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках