7 траўня 2024, aўторак, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура Крыма пагражае забараніць Меджліс

13
Пракуратура Крыма пагражае забараніць Меджліс

Меджліс крымскіх татараў абвінавацілі ў экстрэмісцкай дзейнасці.

Напярэдадні пракурор Крыма Наталля Паклонская папярэдзіла пра гэта кіраўніка грамадскай арганізацыі Рэфата Чубарава. Яна заявіла, што калі «названыя парушэнні» не будуць ліквідаваныя, дзейнасць меджліса на тэрыторыі Расеі будзе забароненая. Чубараў патрабаваў прачытаць дакумент на крымска-татарскай або ўкраінскай мове, якія з'яўляюцца дзяржаўнымі ў Крыме, але пракурор гэтыя словы праігнаравала. Таксама Чубараў не атрымаў копію дакумента, перадае «Радыё Свабода».

3 траўня каля пяці тысяч крымскіх татараў прарвалі мяжу Украіны з анэксаваным Расеяй Крымам падчас сустрэчы лідара крымскіх татараў, дэпутата Вярхоўнай рады Украіны Мустафы Джамілева, якому расейскія ўлады на 5 гадоў забаранілі ўезд у Крым. Група прарасейскіх актывістаў заблакавала дарогу ў Сімферопаль, і Джамілеў у Крым так і не трапіў.

Самаабвешчаны «кіраўнік урада» паўвострава Сяргей Аксёнаў паабяцаў, што праваахоўныя органы дадуць жорсткую ацэнку дзеянням крымскіх татараў. Ён абвінаваціў Джамілева ў спробе дэстабілізаваць сітуацыю ў Крыме.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках