7 траўня 2024, aўторак, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 2013 годзе толькі 10% кніг выйшлі па-беларуску

11
У 2013 годзе толькі 10% кніг выйшлі па-беларуску

У 2013 годзе ў Беларусі было выпушчана 11.441 найменнеў кніг і брашур агульным тыражом больш за 31 млн. экземпляраў.

Такія дадзеныя прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт у аглядзе да Дня друку, які адзначаюць 5 траўня.

«Немалаважным паказчыкам застаецца экспарт і імпарт гатовай друкаванай прадукцыі», - адзначае Белстат. У 2013 годзе ў параўнанні з 2012 годам экспарт друкаваных кніг і брашур паменшыўся на 12,7%, а экспарт газет, часопісаў і іншых перыядычных выданняў - павялічыўся на 3,4%.

За аналагічны перыяд імпарт вышэйзгаданых тавараў павялічыўся адпаведна на 32,1 і 49%, піша БелаПАН.

На рускай мове было выпушчана 9.443 выдання, на беларускай - 1.153. У 2013 годзе ў адзінкавым варыянце прадстаўленыя выданні на грэчаскай, старажытнагрэчаскай, шведскай, фінскай і літоўскай мовах.

Лідарамі сярод абласцей Беларусі па выпуску кніг і брашур ў 2013 годзе сталі Менск (8.714 адзінак) і Гомельская вобласць (1.065).

Як адзначае Белстат, у краіне з кожным годам павялічваецца гадавы тыраж часопісаў і іншых перыядычных выданняў. У 2013 годзе на беларускай мове было выпушчана 14,4% часопісаў і іншых перыядычных выданняў.

Акрамя гэтага, у 2013 годзе выпускаліся: 232 рэспубліканскія газеты; 52 абласныя газеты; 132 гарадскія газеты; 118 раённых газет. Усяго было выпушчана 654 найменні (у 2012-м - 662), разавы тыраж газет склаў 6,6 млн. экземпляраў (6,5 млн.), гадавы - 455 млн. (467,3 млн.), на 1.000 насельніцтва было выдадзена 700 газет (689).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках