8 траўня 2024, Серада, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты плануюць падрыў плаціны на вадасховішчы пад Данецкам

4
Тэрарысты плануюць падрыў плаціны на вадасховішчы пад Данецкам

Дыверсійная група «Стралка» плануе выкрасці выбухоўку з шахт для таго, каб падарваць Карлаўскае вадасховішча.

Пра гэта паведаміла на брыфінгу ў антытэрарыстычным цэнтры спікер СБУ Марына Астапенка.

Паводле яе слоў, прарасейскія дыверсанты палохаюць шахцёраў і іншых работнікаў вуглездабыўных прадпрыемстваў «Правым сектарам», які нібыта «плануе закідваць гранатамі шахты разам з шахцерамі, якія працуюць». Такім чынам, па яе словах, сепаратысты падбухторваюць шахцёраў да забастовак.

«Мы таксама маем інфармацыю, што па ўказанні завадатара баевікоў, грамадзяніна РФ Ігара Гіркіна сепаратысты маюць намер выкрасці выбухоўку з шахт, у тым ліку для ажыццяўлення выбуху на Карлаўскім вадасховішчы», - заявіла Астапенка.

Яна таксама распавяла пра новы від падрыўной дзейнасці дыверсантаў РФ і сепаратыстаў. Ён заключаецца ў раздачы атручаных прадуктаў харчавання і напояў украінскім вайскоўцам і мясцоваму насельніцтву, а таксама выкарыстанні ў атрадах баевікоў жанчын у якасці жывога шчыта.

Фота: AP

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках