7 траўня 2024, aўторак, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Нічога талковага не атрымліваецца

52
Лукашэнка: Нічога талковага не атрымліваецца

Дыктатар лічыць, што царква павінна браць актыўны ўдзел у "дзяржаўных справах".

"Вы ведаеце мой пункт гледжання: я не лічу, што царква па-за дзяржавы. Я, наадварот, хачу, каб царква брала актыўны ўдзел у дзяржаўных справах, вядома, са сваёй далікатнасцю, асцярогай", - заявіў Лукашэнка ў панядзелак у Менску падчас сустрэчы з мітрапалітам Менскім і Слуцкім патрыяршым экзархам усяе Беларусі Паўлам, піша "Інтэрфакс".

Ён нагадаў, што з развалам Савецкага Саюза развалілася і ідэалогія, якая існавала ў тыя часы. "Мы да гэтага часу спрабуем неяк выстраіцца ідэалагічна. Нічога талковага практычна не атрымліваецца, я гэта прызнаю", - сказаў ён. "Не атрымліваецца не таму, што мы не можам напісаць нейкі трактат (можам, выкарыстоўваючы усё тое, што напрацавана, пачынаючы ад Бібліі і да камуністычнай ідэалогіі), а таму, што яшчэ грамадства павінна гэта ўспрыняць", - працягнуў ён.

У сувязі з гэтым ён прапанаваў: "Чаму мы не можам выкарыстоўваць у нашым жыцці праваслаўе, хрысціянства?". "Мы не сталі ні адкідваць нічога, ні гвалтаваць людзей, мы прапанавалі ім сваю дарогу ў храм і выкарыстоўвалі астатнія пастулаты Царквы", - падкрэсліў Лукашэнка. "Мы дзейнічалі разам (дзяржава і царква), ні пра што не дамаўляючыся, ішлі ў патрэбным кірунку. Гэта спрыяла таму, што царква згуляла каласальную ролю ў жыцці нашага грамадства", - канстатаваў ён. "Царква фактычна не адхіленая ад дзяржаўных пытанняў", - дадаў Лукашэнка.

"Царква да гэтага часу гуляла, гуляе і, знайшоўшы сваё месца ў грамадстве, заўсёды будзе гуляць сваю актыўную ролю", - працягнуў кіраўнік.

Нагадаем, Сінод РПЦ 25 снежня 2013 года прызначыў кіраўніком Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Разанскага і Міхайлаўскага Паўла.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках