8 траўня 2024, Серада, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі журналіст: Адэса застаецца ўкраінскай

2
Беларускі журналіст: Адэса застаецца ўкраінскай

У горадзе няма блокпостаў сепаратыстаў, не захоплены ні адзін будынак.

Пра гэта журналіст Зміцер Галко, які знаходзіцца ў Адэсе, заявіў «Радыё Свабода».

«Дэстабілізаванай сітуацыю ў Адэсе не назавеш. Яна не нагадвае ні Данецк, ні тым больш Славянск. І чалавек можа тут адчуваць сябе больш-менш нармальна. Няма ні блокпостаў сепаратыстаў, няма іх лагера, не захоплены ні адзін будынак. Магу сказаць, што Адэса застаецца ўкраінскай», - заявіў ён.

Нагадаем, 2 траўня ў Адэсе адбыліся сутыкненні - прарасейскія баевікі напалі на шэсце патрыётаў Украіны. Па дадзеных пракуратуры, падчас пятнічных сутыкненняў і пажару ў Доме прафсаюзаў загінулі 46 чалавек, больш за дзвесце звярнуліся па дапамогу ў медыцынскія ўстановы.

Па дадзеных СБУ, сутыкненні і беспарадкі ў Адэсе з удзелам прадстаўнікоў незаконных ваенных фармаванняў каардынаваліся з тэрыторыі непрызнанага Прыднястроўя дыверсійнымі групамі з РФ.

Пасля пятнічных падзей у Адэсе звольнены начальнік абласной міліцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках