7 траўня 2024, aўторак, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ноч музеяў можна будзе шпацыраваць па «Лабірынце часу» да раніцы

4
У Ноч музеяў можна будзе шпацыраваць па «Лабірынце часу» да раніцы

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь 17 траўня адбудзецца акцыя пад назвай «Лабірынты часу».

Акцыя пройдзе з 21.00 да 2.00 у рамках традыцыйнага мерапрыемства «Ноч музеяў». Музей 17 траўня будзе адкрыты для наведвання да 5.00.

Ноч музеяў - міжнародная падзея, і праходзіць яна штогод у краінах Еўропы і Амерыкі. Мерапрыемства прысвечана Міжнароднаму дню музеяў. Раз на год амаль 2 тысячы музеяў не спяць і гатовыя для наведвання. Музеі Менска, вялікія і маленькія, традыцыйна адкрываюць у гэты дзень свае дзверы вечарам і будуць адкрытыя ўсю ноч. Для наведвальнікаў рыхтуецца спецыяльная праграма, піша «Інтэрфакс».

У «Лабірынтах часу» Нацыянальнага мастацкага музея арганізатары прапануюць паспрабаваць адысці ад лінейнага ўспрымання катэгорый часу і прасторы. Тут можна будзе пачуць гучанне жывапісу і ўбачыць дзеянне ў карцінах.

Квіткі можна набыць у касе музея з 3 траўня (з 11:00 да 18:30, выходны - аўторак). Кошт квітка: Br 50 000.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках