7 траўня 2024, aўторак, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус выйграў велагонку першай катэгорыі ў Францыі

Беларус выйграў велагонку першай катэгорыі ў Францыі

Беларускі велагоншчык французскай каманды AG2R La Mondiale Яўген Гутаровіч выйграў шашэйную гонку першай катэгорыі па дарогах Францыі Grand Prix de la Somme.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт БелТА.

Фінішным спуртам Яўген Гутаровіч здолеў апярэдзіць вялікую групу канкурэнтаў (больш за 20) і фінішаваў з часам 4 гадзіны 37 хв. 04 сек. Месцы на п'едэстале па выніках велааднадзёнкі таксама дасталіся бельгійскаму спартсмену Тому Ван Асбрэку (2) і французу Яніку Марцінэзу (3).

Яўген Гутаровіч не перамагаў на міжнародных спаборніцтвах са жніўня 2012 года, калі ён выйграў першы і другі этапы "Тура Эна". Гэты беларускі велагоншчык ў сваёй кар'еры таксама перамагаў на другім этапе знакамітай іспанскай шматдзённай велагонкі серыі Гранд-тур "Вуэльта" (у 2010 годзе). Гутаровіч з'яўляецца трохразовым чэмпіёнам Беларусі (2008, 2009, 2012) у групавой гонцы на шашы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках