8 траўня 2024, Серада, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баі пад Славянскам: тэрарысты выкарыстоўваюць мінамёты і тэхніку

21
Баі пад Славянскам: тэрарысты выкарыстоўваюць мінамёты і тэхніку

На ўскраіне Славянска пачаўся бой паміж украінскімі вайскоўцамі і дыверсантамі.

Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Арсэн Авакаў, перадае "Інтэрфакс-Украіна".

Паводле яго слоў, ёсць забітыя сярод украінскіх байцоў. "Дакладная колькасць загінулых зараз удакладняецца", - сказаў Авакаў.

Ён распавёў, што падчас АТА выкрылі засаду тэрарыстаў, якія былі добра ўзброеныя, аж да мінамётаў. "З раніцы атрад АТА выявіў засаду - баявую групоўку тэрарыстаў. Яны ўжываюць цяжкае ўзбраенне, страляюць з буйнакалібернай зброі, ужываюць мінамёты і іншую тэхніку", - сказаў Авакаў.

Паводле яго слоў, параненыя ёсць з абодвух бакоў, колькасць пацярпелых з украінскага боку - да 8 чалавек.

Авакаў таксама ўдакладніў, што бой пачаўся каля 10.45.

Паводле яго слоў, украінскім сілавікам супрацьстаіць каля 800 чалавек.

Горад узяты ў шчыльнае кола, сепаратысты ацэньваюць свае страты ў 12-15 параненых, з боку сілавікоў ёсць загінулыя. Па словах міністра, параненыя ёсць з абодвух бакоў, колькасць пацярпелых з украінскага боку - да 8 чалавек.

Нагадаем, раніцай панядзелка пачаліся баявыя дзеянні ля тэлевізійнай вышкі ў Славянску.

Тэлевізійная вышка ў Славянску Данецкай вобласці ў цяперашні час знаходзіцца цалкам пад кантролем украінскіх уладаў, паведаміў пазней "Інтэрфаксу" міністр унутраных спраў Арсэн Авакаў. "Вышка ў Славянску цалкам пад кантролем украінскіх уладаў, вяшчаюць украінскія каналы", - заявіў ён.

У сярэдзіне красавіка расейскія ўзброеныя баевікі захапілі адмінбудынкі ў шэрагу гарадоў Данецкай вобласці, а таксама ў Луганску. Баевікі выкрадаюць, катуюць і забіваюць людзей, захопліваюць закладнікаў. У прыватнасці, тэрарысты цалкам захапілі ўладу ў Славянску Данецкай вобласці. Акрамя таго, сепаратысты, якія падтрымліваюцца Расеяй, арганізуюць правакацыі і збіццё патрыятычна-настроеных грамадзян у Харкаве, Нікалаеве, Адэсе.

2 траўня ў раёне Славянска і Краматорска сіламі падраздзяленняў МУС, Нацгвардыі і арміі пачалася актыўная фаза антытэрарыстычнай аперацыі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках