7 траўня 2024, aўторак, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна зачыніла дзяржмяжу ў Крыме

6
Украіна зачыніла дзяржмяжу ў Крыме

Кабінет міністраў зачыніў 27 пунктаў кантролю і пунктаў пропуску праз дзяржаўную мяжу ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і Севастопалі.

Адпаведнае распараджэнне апублікавана на афіцыйным сайце ўрада Украіны.

«У сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і ўварваннем на тэрыторыю Украіны узброеных фармаванняў, экстрэмісцкі настроеных асоб і ваеннай агрэсіяй з боку Расейскай Федэрацыі, блакаваннем працы пунктаў пропуску праз дзяржаўную мяжу (далей - пункты пропуску) і пунктаў кантролю, якія размешчаныя ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, што прыводзіць да немагчымасці ажыццяўлення далейшай дзейнасці ў іх і перашкаджае ажыццяўленню прадугледжаных заканадаўствам Украіны відаў дзяржаўнага кантролю падчас перасячэння дзяржаўнай мяжы, і ў адпаведнасці з Законам Украіны «Аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян і прававым рэжыме на часова акупаванай тэрыторыі Украіны» часова зачыніць пункты пропуску і пункты кантролю. Іх пералік апублікаваны ў дадатку да распараджэння», - гаворыцца ў паведамленні Кабміна.

Сярод закрытых пунктаў пропуску ёсць Севастопальскі марскі гандлёвы порт, Ялцінскі марскі гандлёвы порт, Феадасійскі марскі гандлёвы порт, Керчанскі марскі гандлёвы порт, аэрапорт Сімферопаля і іншыя.

Міністэрству замежных спраў неабходна паведаміць дыпламатычным прадстаўніцтвам замежных дзяржаў ва Украіне, а таксама дыпламатычным прадстаўніцтвам і консульскім установам Украіны інфармацыю аб часовым закрыцці пунктаў пропуску і пунктаў кантролю.

«Адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы пасля ліквідацыі абставінаў, якія прывялі да часовага закрыцця пунктаў пропуску і пунктаў кантролю ўнесці на разгляд Кабінета міністраў Украіны прапанову аб аднаўленні дзейнасці ў такіх пунктах пропуску і пунктах кантролю», - сказана ў рашэнні ўрада.

Нагадаем, 21 сакавіка Уладзімір Пуцін падпісаў Федэральны канстытуцыйны закон «Аб прыняцці ў Расійскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і ўтваржнні ў складзе Расейскай Федэрацыі новых суб'ектаў - Рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаля» і Федэральны закон «Аб ратыфікацыі Дамовы паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Крым аб прыняцці у Расейскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і ўтварэнні ў складзе Расейскай Федэрацыі новых суб'ектаў»

Раней, 16 сакавіка, на паўвостраве прайшоў незаконны «рэферэндум». Па сцвярджэнні акупацыйных уладаў, пераважная большасць яго ўдзельнікаў прагаласавала за аб'яднанне з Расеяй. Савет па правах чалавека пры Пуціне заявіў, што на самой справе аншлюс паўвострава падтрымалі каля 15 адсоткаў яго жыхароў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках