7 траўня 2024, aўторак, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыверсанты блакуюць украінскія КПП на мяжы з Расеяй

3
Дыверсанты блакуюць украінскія КПП на мяжы з Расеяй

Сітуацыя на ўкраінска-расейскім участку дзяржаўнай мяжы пагаршаецца.

Пра гэта сёння на брыфінгу ў Антытэрарыстычным цэнтры пры СБУ паведаміў начальнік аддзела ўзаемадзеяння са СМІ Алег Слабадзян, перадае Лига.нет.

Па словах чыноўніка, становішча на мяжы складанае, памежнікі адзначаюць тэндэнцыю да пагаршэння. "Сепаратысты не захопліваюць пункты пропуску, але блакуюць пад'езды да іх", - сказаў ён.

У паўднёва-усходніх абласцях Украіны з пачатку сакавіка праходзяць справакаваныя Расеяй акцыі сепаратыстаў. Эпіцэнтрамі хваляванняў сталі абласныя цэнтры і шэраг буйных гарадоў, адміністрацыйныя будынкі у якіх перыядычна бяруць пад кантроль дыверсанты і баевікі. СБУ атрымала доказы, што імі кіруюць прадстаўнікі расейскіх спецслужбаў і ГВУ.

У сярэдзіне красавіка расейскія ўзброеныя баевікі захапілі адмінбудынкі ў шэрагу гарадоў Данецкай і Луганскай абласцей. Баевікі выкрадаюць, катуюць і забіваюць людзей, захопліваюць закладнікаў. Акрамя таго, сепаратысты, якія падтрымліваюцца Расеяй, арганізуюць правакацыі і збіццё патрыятычна-настроеных грамадзян у Харкаве, Нікалаеве, Адэсе.

2 траўня ў раёне Славянска і Краматорска сіламі падраздзяленняў МУС, Нацыянальнай гвардыі і арміі Украіны пачалася актыўная фаза антытэрарыстычнай аперацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках