7 траўня 2024, aўторак, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бішкеку пратэстуюць супраць уступлення ў Мытны саюз (Відэа)

6

У Бішкеку каля помніка Курманжан Датке прайшоў фэшмоб супраць уступлення Кыргызстана ў Мытны саюз.

Арганізатары і ўдзельнікі флэшмоба заяўляюць, што ў выпадку ўваходжання ў Мытны саюз Кыргызстан стане эканамічна залежным ад Расеі. Нагадаем, акцыя арганізаваная рухам «Кыргызстан супраць Мытнага саюза», палітычнай партыяй «Рэформа» і Дэмакратычным альянсам, перадае радыё «Азаттык».

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці лічаць, што ўваходжанне ў МС супярэчыць нацыянальным інтарэсам краіны, яно сур'ёзна абмяжуе эканамічныя правы і магчымасці краіны.

Кіраўнік кабінета міністраў КР падчас рабочага візіту ў Маскву 30 красавіка адзначыў, што Дарожная карта завершаная, у цяперашні час урад КР прапрацоўвае пытанні па зніжэнні рызык і развіццю галін эканомікі ў рамках інтэграцыйнага аб'яднання. У бліжэйшы час гэта пытанне павінен разгледзець парламент.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках