8 траўня 2024, Серада, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыверсанты везлі ва Украіну ўран для «бруднай» ядзернай бомбы

19
Дыверсанты везлі ва Украіну ўран для «бруднай» ядзернай бомбы

У Чарнавіцкай вобласці затрыманыя 9 чалавек, якія перавозілі радыёактыўнае рэчыва.

Пра гэта заявіла начальнік прэс-цэнтра СБУ Марына Астапенка на брыфінгу ў Кіеве. Паводле яе слоў, сярод затрыманых 8 грамадзян Украіны і адзін чалавек, па папярэдняй інфармацыі, грамадзянін Расеі, перадае Цензор.нет.

Як адзначыла Астапенка, небяспечнае рэчыва з магчымым утрыманнем урану 235 вагой амаль 1,5 кг было ўвезена на тэрыторыю Украіны з самаабвешчанай Прыднястроўскай Рэспублікі на аўтамабілі з замежнымі нумарамі.

Рэчыва знаходзілася ў кантэйнеры саматужнай вытворчасці. У ходзе правядзення неадкладных следчых дзеянняў атрыманая інфармацыя, на падставе якой, як сказала Астапенка, СБУ не выключае, што мэтай затрыманай злачыннай групы было стварэнне "бруднай" бомбы з яе наступным выкарыстаннем падчас масавых акцый у паўднёва-усходніх рэгіёнах Украіны для дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў дзяржаве.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках