7 траўня 2024, aўторак, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фестываль «КаZантып» пераедзе з Крыма ў Грузію

24
Фестываль «КаZантып» пераедзе з Крыма ў Грузію

Маштабны фестываль электроннай музыкі «КаZантып», які штогод праводзіўся ў Крыме, у гэтым годзе адбудзецца ў Грузіі, у курортным горадзе Анаклія.

Пра гэта піша РІА «Новости» са спасылкай на заяву кіраўніка Нацыянальнай адміністрацыі турызму краіны Георгія Сігуа.

«Два вельмі важных фестывалі пройдуць у гэтым годзе ў Грузіі, у прыватнасці «Крымфэст» і «КаZантып». Дасягнутыя пагадненні з украінскімі прамоўтэрскімі кампаніямі, што фестываль электроннай музыкі «КаZантып» адбудзецца ў горадзе Анаклія, а двухдзённы аналаг фестывалю «Крымфэст» пройдзе ў Батумі», - заявіў Сігуа.

«КаZантып» - адзін з найбольш маштабных фестываляў электроннай музыкі на тэрыторыі былога СССР, праходзіў у Крыме ў канцы лета з сярэдзіны 1990-х гадоў.

Нагадаем, Крым быў у сакавіку акупаваны расейскімі войскамі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках