7 траўня 2024, aўторак, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Машина времени» выступіць у Менску з юбілейнай праграмай

14
«Машина времени» выступіць у Менску з юбілейнай праграмай

Расейскі рок-гурт «Машина времени» выступіць у Менску з юбілейнай праграмай, прысвечанай 45-годдзю калектыву.

Канцэрт адбудзецца 3 кастрычніка ў Палацы спорту, піша ultra-music.com.

Творчая спадчына «Машины времени» складае 22 студыйных і 10 канцэртных альбомаў, удзел у прэстыжных музычных фестывалях і больш за два дзесяткі ўзнагарод за ўклад у развіццё музыкі.

У юбілейным канцэрце возьме ўдзел «залаты склад» групы: Андрэй Макарэвіч, Аляксандр Куцікаў, Андрэй Дзяржавін, Валерый Яфрэмаў, а таксама запрошаныя музыкі - перкусіяніст Сяргей Астраумаў, трубач Аляксандр Дзіткоўскі і гітарыст Ігар Хоміч.

Сэт-ліст праграмы фармавалі прыхільнікі калектыву: кожны жадаючы мог прагаласаваць за любую песню, якую хацеў бы пачуць са сцэны. Па выніках апытання, у праграму трапілі хіты 70-90-х, сярод якіх «Марионетки», «Он был старше её», «Свеча», «Мой друг», «Однажды мир прогнётся под нас», «Поворот», некалькі новых твораў з апошніх альбомаў гурта «Time Machine» і «Машины не парковать», а таксама матэрыял, запісаны нядаўна ўжо абноўленым складам гурта.

Візуальную частку канцэрта забяспечаць відэаінсталяцыі, якія створаныя спецыяльна для падтрымання бесперабойнай працы «Машыны времени» у яе новым шоў, яны праілюструюць змест кожнай з песень.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках