7 траўня 2024, aўторак, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты ў Славянску страляюць па жылых дамах

13
Тэрарысты ў Славянску страляюць па жылых дамах

Антытэрарыстычная аперацыя ў Славянску працягваецца.

У ходзе бою тэрарысты прыкрываюцца «жывым шчытом» з ліку мясцовага насельніцтва і абстрэльваюць жылыя дамы. Пра гэта паведамляе Цензор.нет.

З боку сіл МУС 4 загінулых, каля 30 параненых.

Акрамя таго, мясцовыя жыхары паведамляюць, што нападнікі масава абстрэльваюць і падпальваюць жылыя дамы. Ёсць ахвяры сярод мясцовага насельніцтва.

У цяперашні час бой працягваецца.

У паўднёва-усходніх абласцях Украіны з пачатку сакавіка праходзяць справакаваныя Расеяй акцыі сепаратыстаў. Эпіцэнтрамі хваляванняў сталі абласныя цэнтры і шэраг буйных гарадоў, адміністрацыйныя будынкі у якіх перыядычна бяруць пад кантроль дыверсанты і баевікі. СБУ атрымала доказы, што імі кіруюць прадстаўнікі расейскіх спецслужбаў і ГВУ.

2 траўня ў раёне Славянска і Краматорска сіламі падраздзяленняў МУС, Нацыянальнай гвардыі і арміі Украіны пачалася актыўная фаза антытэрарыстычнай аперацыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках