7 траўня 2024, aўторак, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмірал Кабаненка: Сітуацыя на ўсходзе Украіны вырашыцца ў хуткім часе

8

Намеснік міністра абароны адзначыў, што сітуацыя ў краіне неўзабаве зменіцца ў «правільным напрамку».

Пра гэта адмірал Ігар Кабаненка заявіў у інтэрв'ю «Обозревателю».

«Не ўсё так крытычна, - сказаў ён, ацэньваючы сітуацыю ў рэгіёне. - Там знаходзіцца значная колькасць падраздзяленняў сілавых ведамстваў. Яны працягваюць выконваць там свае заданні. Не хачу каментаваць гэта больш дэталёва».

Паводле ацэнак Кабаненкі, «шмат будзе залежаць ад таго, якім чынам будзе развівацца сітуацыя ў бліжэйшыя некалькі дзён. І менавіта на тое, каб гэтая сітуацыя развівалася па выгадным сцэнары, цяпер і прыкладаюцца намаганні».

Намеснік міністра таксама распавёў пра асаблівасці «гібрыднай вайны» з РФ: «механізмы, якія выкарыстоўваюцца з таго боку, незвычайныя, усебакова забяспечаныя і шмат у чым схаваныя. Яны маюць сеткавы характар».

Кабаненка таксама падкрэсліў: украінскія вайскоўцы дзейнічаюць у поўнай адпаведнасці з функцыямі, якія «выразна выпісаныя ў заканадаўстве ў рамках удзелу ў антытэрарыстычных аперацыях». Ён таксама спрагназаваў, што «сітуацыя будзе мяняцца ў правільным напрамку». «Узброеныя Сілы Украіны маюць магчымасці, якія дазваляюць ім выканаць канстытуцыйна пэўныя задачы», - заявіў намеснік міністра.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках