7 траўня 2024, aўторак, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італія гатовая накіраваць ва Украіну міратворцаў

4
Італія гатовая накіраваць ва Украіну міратворцаў

Міністр абароны Італіі адзначыла, што яшчэ рана гаварыць пра міратворцаў, але трэба быць да гэтага падрыхтаванымі.

Італія можа накіраваць ва Украіну міратворчы кантынгент, калі спатрэбіцца. Пра гэта паведаміла міністр абароны Італіі Раберта Піноці выданню La Repubblica, піша «Корреспондент».

«Сітуацыя вельмі трывожная, і ўрад яе ацэньвае аб'ектыўна. Я не думаю, што мы (Еўропа) напярэдадні еўрапейскай вайны. Але гэта не значыць, што мы павінны сядзець склаўшы рукі. Безумоўна, мы будзем дзейнічаць не ў адзіночку, а праз ААН, НАТА і Еўразвяз, - сказала кіраўнік ваеннага ведамства. - Мы, італьянцы, разам з Германіяй да апошняга часу працавалі над тым, каб пазбегнуць санкцый супраць Расеі і дапамагчы выйсці з цяжка кантраляванай эскалацыі. Мы гатовыя пайсці на большае».

Таксама яна падкрэсліла, што яшчэ рана гаварыць пра міратворчыя сілы: «ніхто да нас не звяртаўся з такой просьбай, але, калі гэта дапаможа, мы павінны быць гатовыя і да гэтага. Пакуль мэта нашых палітычных і дыпламатычных намаганняў - вяртанне да духу Жэнеўскіх пагадненняў».

Канферэнцыя Жэнева-2 па ўкраінскім пытанні можа адбыцца да 25 траўня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках