7 траўня 2024, aўторак, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за канфлікту з Украінай Расея недалічылася турыстаў

5
З-за канфлікту з Украінай Расея недалічылася турыстаў

Большасць расейскіх аператараў фіксуюць значнае скарачэнне ўязной турплыні на фоне ўкраінскіх падзеяў.

Пра гэта паведамляе штодзённая газета Расейскага саюза туріндустрыі RATA-News.

Турысты адмаўляюцца ад броняў, пацверджаныя туры анулююцца. Выданне адзначае, што жыхары еўрапейскіх краін часцей за ўсё адмаўляюцца ад паездкі ў Расею па ідэйных матывах, у той час як прадстаўнікі іншых краін зыходзяць з меркаванняў бяспекі і страху трапіць у зону баявых дзеянняў. Больш за ўсё адмоваў прыйшло з Польшчы: амаль усе турыстычныя групы з гэтай краіны ў Расею не прыедуць. Італьянцы, якія традыцыйна лаяльна ставяцца да Расеі, ад паездак амаль не адмаўляюцца.

Адзначаюцца адмовы нават ад турыстаў з Паўднёва-Усходняй Азіі, якія звычайна не цікавяцца палітыкай, у тым ліку ад кітайцаў.

"Спад відавочны. Тыя ж, хто ўсё ж такі прыязджае, то часцей у "зрэзаным" складзе. Скажам, замест 35 чалавек японскія групы набіраюць 15-20. Горш іншае: красавік-травень - асноўны час для браніравання тураў на сезон, але новых замоваў цяпер вельмі мала, продажы рэзка скараціліся", - каментуе сітуацыю Ніна Жарава, дырэктар па ўязным турызме "Інтурыста".

Аператары ўжо фіксуюць адмены на жнівень і на восеньскі перыяд. Па іх ацэнках, доля адмоваў у гэтым годзе ў два-тры разы перавышае сярэднегадавую норму, хоць сезон абяцаў быць беспраблемным.

Пры гэтым тураператары Санкт-Пецярбурга ўсё яшчэ спадзяюцца паправіць справы летам дзякуючы турыстам з азіяцкіх краін, у Маскве таксама чакаюць выраўноўвання ўязнога патоку.

"Вядома, усе аператары чакаюць 25 траўня, выбараў ва Украіне. Сітуацыя павінна разрадзіцца. І калі ўсё будзе добра, можна разлічваць на адкладзены попыт", - паведаміў дырэктар па ўездзе кампаніі "Акадэмсэрвіс" Дзмітрый Казлоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках