8 траўня 2024, Серада, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік «Яндэкс.Украіна»: Не магу перастаць быць грамадзянінам сваёй краіны

7
Кіраўнік «Яндэкс.Украіна»: Не магу перастаць быць грамадзянінам сваёй краіны

Сяргей Пятрэнка пакідае кампанію «Яндэкс.Украіна».

Ён патлумачыў сваё рашэнне тым, што не можа заставацца абыякавым да падзеяў ва Украіне, але не хоча, каб яго асабістая пазіцыя адбілася на кампаніі.

«Украіна сёння ў бядзе. На днях бяда прыйшла ў горад, дзе я жыву - у Адэсу. Загінулі людзі і мне шкада, што так адбылося. Я не ўяўляю сабе чалавека, які мог бы застацца абыякавым да таго, што адбываецца - я дакладна не магу. Разам з тым, я адзін з кіраўнікоў буйной кампаніі, публічная фігура. У бягучай абстаноўцы мая асабістая пазіцыя як чалавека і грамадзяніна пераносіцца на ўвесь «Яндэкс», які выконвае палітычную нейтральнасць. Ад гэтага можа пацярпець уся кампанія, у якую ўкладзеная праца як мая, так і тысяч маіх калег.

Я не хачу падвяргаць пагрозам кампанію і не магу перастаць быць грамадзянінам сваёй краіны. Таму маё рашэнне - якое кампанія разумее і падтрымлівае, - заключаецца ў тым, што я перастаю быць публічнай асобай «Яндэкса» ва Украіне. Я сыходжу ў адпачынак на нявызначаны час, выконваць абавязкі генеральнага дырэктара кампаніі будзе іншы супрацоўнік «Яндэкс.Украіны», - напісаў ён у сваім блогу.

Раней у сваім блогу Сяргей Пятрэнка падтрымаў дзеянні ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку адзінства Украіны, на якіх 2 траўня напалі прарасейскія баевікі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках