7 траўня 2024, aўторак, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі звозяць на тэрыторыю Луганшчыны пераносныя ЗРК

4
Баевікі звозяць на тэрыторыю Луганшчыны пераносныя ЗРК

Таксама фармуюцца ўзброеныя атрады сепаратыстаў пры актыўным удзеле данскіх казакоў.

На тэрыторыю Антрацытаўскага раёна Луганскай вобласці, па ўзгадненні з райдзяржадміністрацыяй, завезлі пераносныя зенітна-ракетныя комплексы. Пра гэта паведаміў старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Украіны Міхаіл Валынец у Луганскай вобласці ў панядзелак, 5 траўня, піша мясцовы партал CityNews.

Таксама каля будынка РГА фармуюцца атрады баевікоў, якіх пераапранаюць у камуфляжную форму і выдаюць зброю.

"У двары Антрацытаўскай РГА фармуюцца атрады баевікоў пры актыўным удзеле і прысутнасці на гэтай тэрыторыі данскіх казакоў", - заявіў ён.

Старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Украіны таксама пацвердзіў інфармацыю пра захоп адміністрацыйнага будынка дзяржпрадпрыемства "Арцёмвугаль" у Горлаўцы Данецкай вобласці і што будынак пакінулі работнікі кампаніі. На думку Валынца, "сепаратысты такімі дзеяннямі помсцяць гарнякам за тое, што тыя іх не падтрымалі".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках