26 красавiка 2024, Пятніца, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіеў рыхтуецца да дыверсій і правакацый 9 траўня

2
Кіеў рыхтуецца да дыверсій і правакацый 9 траўня

Ва ўкраінскай сталіцы ўзведзеныя блокпосты, узмоцненыя праверкі.

Улады Украіны папярэджваюць пра правакацыі, якія могуць адбыцца ў Дзень перамогі. Пра гэта заявіў старшыня Вярхоўнай Рады і выконваючы абавязкі прэзідэнта Аляксандр Турчынаў ў эфіры «5 канала».

«Іх мэта - скінуць уладу ў Кіеве. У сталіцы створаны блок-посты з сур'ёзнай праверкай, таму што мы чакаем, што на 9 траўня могуць быць правакацыйныя дзеянні. Не толькі ў сталіцы. Трэба быць уважлівым ва ўсіх рэгіёнах краіны, дзе могуць быць дыверсанты, правакатары, - сказаў Турчынаў. - Фактычна супраць нас вядзецца вайна. І трэба быць гатовым адбіць гэтую агрэсію».

Выконваючы абавязкі прэзідэнта таксама заявіў, што дапамогу ў фінансаванні незаконных дзеянняў аказваюць былыя ўкраінскія чыноўнікі.

«Безумоўна, арганізатар гэтых сепаратысцкіх правакацый і тэрарыстычных дзеянняў знаходзіцца ў Расеі. І гэта ўжо не патрабуе доказаў... Іншае пытанне - расейскія спецслужбы выкарыстоўваюць былых кіраўнікоў краіны, асабліва тых, хто ўваходзіў у бліжэйшае атачэнне Януковіча для таго, каб, выкарыстоўваючы іх не толькі фінансавыя магчымасці, але і, у першую чаргу, арганізацыйныя магчымасці - знаёмых, банкаўскія рахункі, - для таго, каб забяспечваць фінансаванне гэтых беспарадкаў», - сказаў Турчынаў.

Нагадаем, па версіі СБУ масавыя беспарадкі ў Адэсе, якія прывялі да гібелі людзей, былі падрыхтаваныя па-за Украіны і прафінансаваныя былым першым віцэ-прэм'ерам Сяргеем Арбузавым і былым кіраўніком Міністэрства даходаў і збораў Аляксандрам Кліменкам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках