7 траўня 2024, aўторак, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харкаўскі дызайнер распрацаваў новы сімвал да Дня Перамогі

39

У гэтым годзе на афіцыйных мерапрыемствах ва Украіне будуць выкарыстоўваць новы сімвал да Дня Перамогі - чырвоны мак.

Яго распрацаваў Харкаўскі дызайнер Сяргей Мішакін. Макі нагадваюць след ад кулі, вакол якога разліваецца кроў.

Працу харкавец прэзентаваў бясплатна, распавёў «Украінскай праўдзе» гендырэктар НТКУ Зураб Аласанія.

«Дзень памяці, дзень капітуляцыі фашысцкай Нямеччыны і традыцыйны сімвал «георгіеўская стужка» за апошнія месяцы скампраметаваныя незваротна. Патрэбна нешта знакавае, што сімвалізавала б не свята, якім вайна не можа быць паводле вызначэння, а памяць і смутак», - распавёў Аласанія гісторыю стварэння знака.

Украінскі інстытут нацыянальнай памяці заклікае медыі і грамадскасць выкарыстоўваць чырвоны мак у якасці ўкраінскага сімвала перамогі над нацызмам і заканчэння Другой сусветнай вайны.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках