7 траўня 2024, aўторак, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты спрабуюць справакаваць ахвяры сярод мірных жыхароў

8
Тэрарысты спрабуюць справакаваць ахвяры сярод мірных жыхароў

Захопнікі Славянска затуляюцца "жывым шчытом".

Пра гэта заявіў Камандуючы Нацгвардыяй Сцяпан Палтарак, паведамляе прэс-служба МУС.

"Вораг правакуе нас і робіць усё магчымае для таго, каб мы ўжывалі магутную зброю, каб справакаваць ахвяры сярод мірнага насельніцтва", - сказаў ён.

Са словах прадстаўніка Нацгвардыі вораг узброены гранатамётамі, мінамётамі, кулямётамі. Людзі добра навучаныя. Паводле вонкавых прыкмет, яны не славянскай знешнасці.

Сцяпан Палтарак таксама паведаміў, што ўкраінскія сілавікі робяць усё, каб зберагчы мірнае насельніцтва.

"Вы бачыце, дарогі перацятыя, але мы даем магчымасць праехаць цывільным асобам, каб яны не патрапілі пад абстрэл і не былі параненыя", - падкрэсліў Палтарака.

Раней паведамлялася, што маштабны бой каля Славянска закончыўся. Прарасейскія мітынгоўцы маюць даволі сур’езныя страты - ад 25 да 30 чалавек.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках