7 траўня 2024, aўторак, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны бяспраўнік зладзіў гонкі з ДАІ ў Гародні

3

Пагоню за п'яным «бяспраўнікам» зафіксавалі рэгістратары ў патрульных самаходах.

Амаль утрая было перавышанае максімальна дапушчальнае ўтрыманне алкаголю у кіроўцы Ford, што не меў права на кіраванне, які ўцякаў з чатырма пасажырамі ўчора позна ўвечары, паведамілі ў ДАІ Гарадзенскай вобласці.

Выпіўшы пару літраў піва, ён наважыў з'ездзіць у аблцэнтр. Шофер праігнараваў патрабаванне аб спыненні. Пачаўся пераслед, паведамляе onliner.by.

«Парушальнік ехаў на аўтамабілі маці сябра, - распавялі інспектары. - У прадмесці Гародні ён не спыніўся на патрабаванне патруля. Пасля віхляў, не даючы сябе апярэдзіць. Кружляў па прадмесці, што аб'ектыўна не дазваляла інспектарам выкарыстоўваць зброю. Ford спыніўся, толькі калі самаход заблакавалі патрульныя аўтамабілі. Адразу пасля гэтага кіроўца стаў уцякаць, аднак быў хутка затрыманы».

Сваё нежаданне спыняцца парушальнік патлумачыў спалохам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках