7 траўня 2024, aўторак, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адэскія ВНУ спынілі заняткі да 12 траўня

2
Адэскія ВНУ спынілі заняткі да 12 траўня

Рада рэктараў вышэйшых навучальных устаноў Адэсы рэкамендаваў вышэйшым навучальным установам места прыпыніць навучальны працэс да 12 траўня.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве, паведамляе мясцовы сайт «Думская».

Плануецца таксама ўзмацніць прапускны рэжым у інтэрнатах і рэкамендаваць студэнтам ўстрымацца ад удзелу ва ўсялякіх масавых акцыях. Іншагароднім студэнтам рэкамендуюць паехаць дадому на час вымушаных вакацый.

Нагадаем, 2 траўня ў Адэсе адбыліся сутыкненні - прарасейскія ваеўнікі напалі на шэсце патрыётаў Украіны. Паводле звестак пракуратуры, падчас пятнічных сутыкненняў і пажару ў Доме прафзвязаў загінулі 46 чалавек, больш за дзвесце звярнуліся па дапамогу ў медыцынскія ўстановы.

Паводле звестак СБУ, сутыкненні і непарадкі ў Адэсе з удзелам прадстаўнікоў незаконных вайсковых фармаванняў каардынаваліся з тэрыторыі непрызнанага Прыднястроўя дыверсійнымі групамі з РФ.

Пасля пятнічных падзей у Адэсе звольнены начальнік абласной міліцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках