7 траўня 2024, aўторак, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыверсанты ў Данбасе атрымлівалі грошы праз тры каналы

4
Дыверсанты ў Данбасе атрымлівалі грошы праз тры каналы

Дзякуючы эфектыўнай працы ўкраінскай выведкі цяпер у дыверсантаў праблемы з фінансамі.

Пра гэта заявіў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук, піша «Галоўкам».

«Мы назіралі за трыма каналамі фінансавання. Першы быў на пачатковым этапе - непасрэдна з Расеі. Другі - праз Крым, прычым там праз свае каналы ішло фінансаванне: спачатку праз падраздзяленне ФСБ у складзе Чарнаморскага флоту РФ, потым гэтую функцыю пераклалі непасрэдна на Аксёнава, і ён, па-мойму, асабліва гэтага не хавае. І трэцяя крыніца фінансавання - гэта мясцовыя алігархі», - адзначыў ён.

«Цяпер у іх праблемы з гэтым, таму што выведка усё ж працуе і досыць эфектыўна, наколькі можна ў такіх умовах працаваць. Раней увогуле праблем не было з арганізацыяй такіх сепаратысцкіх акцый. Гэта значыць таварышы атрымлівалі смс пра тое, што папярэдняя аплата прайшла, тут жа прыходзіла асноўная сума на карткі - і ўсё, пытанне вычарпанае», - дадаў Тымчук.

Паводле ягоных слоў, пасля таго, як СБУ пачала перакрываць каналы як раз праз банкаўскую лінію фінансавання, паўстала пытанне пра тое, што патрэбная гатоўка.

«Мы бачылі, як затрымлівалі з мільёнамі грыўняў кур'ераў на мяжы з Крымам і гэтак далей. У іх цяпер гэта сапраўдная праблема, наколькі мы ведаем - жывыя грошы. Больш кладзецца нагрузка ўжо на мясцовыя алігархічныя структуры. Што з імі будуць рабіць - гэта ўжо пытанні да СБУ», - распавёў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках