8 траўня 2024, Серада, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як катавалі беларусаў у 1941 і 2014 гадах

13

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» распаўсюдзілі інфармацыю пра катаванні затрыманых на «Чарнобыльскім шляху».

Яны распаўсюдзілі плакаты з інфармацыяй пра суд, які адбыўся над Юрыем Рубцовым пасля акцыі, што прайшла ў Менску 26 красавіка. Гомельскі актывіст цяпер знаходзіцца ў турме на вуліцы Акрэсціна, дзе адбывае 25-дзённы арышт за футболку «Лукашэнка, сыходзь».

Як паведамілі сайту charter97.org актывісты, сваёй акцыяй яны хацелі звярнуць увагу людзей на нечалавечыя паводзіны супрацоўнікаў міліцыі, якія знялі футболку з Юрыя Рубцова і прымусілі мерзнуць у халоднай камеры некалькі дзён, а ў суд прывезлі ў адных штанах. «Гэтыя дзеянні прадстаўнікоў улады асабліва ўражваюць напярэдадні святкавання Дня перамогі, мабыць, у Беларусі фашызм не да канца перамаглі», - кажуць яны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках