8 траўня 2024, Серада, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крым застаўся без ураджаю рысу

5
Крым застаўся без ураджаю рысу

Дэфіцыт рысу ў Крыме плануюць кампэнсаваць за кошт паставак з Краснадарскага краю.

Усе пасевы рысу загінулі ў Крыме праз нястачу вады для паліву. Несуцяшальныя прагнозы наконт ураджаю соі і кукурузы. Пра гэта паведаміў міністр сельскай гаспадаркі Крыму Мікалай Палюшкін, паведамляе УНП са спасылкай на мясцовыя СМІ.

"Рыс ужо нам не выратаваць, нават калі цяпер пачнем падаваць ваду. Пакуль яна дойдзе, пройдзе час. На рыс сёлета можна ўжо забыцца", - сказаў Палюшкін.

Ён таксама адзначыў, што дэфіцыт рысу ў Крыме плануюць кампэнсаваць за кошт паставак з Краснадарскага краю.

"Калі на паўвыспе ў сярэднім вырошчвалі 85-120 тысяч тон рысу, то ў Краснадарскім краі бязмала 1 млн тон. Таму сітуацыя з рысам для Крыму не з'яўляецца крытычнай", - запэўніў Палюшкін.

Раней паведамлялася, што Крым можа звярнуцца да выкарыстання вады, якая ўтварылася ад страт пры эксплуатацыі Паўночна-Крымскага канала.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках