29 красавiка 2024, панядзелак, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пацяпленне ў Беларусі пачнецца ў сераду

2
Пацяпленне ў Беларусі пачнецца ў сераду

Імклівае пацяпленне пачнецца ў Беларусі з заўтрашняга дня.

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Зміцер Рабаў, перадае БелТА.

«У аўторак, 6 траўня, у Беларусі ўсё яшчэ будзе захоўвацца прахалоднае і дыскамфортнае надвор'е, - адзначыў сіноптык. - Ноччу ў асобных раёнах, днём па паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы невялікі мокры снег. Ноччу на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца замаразкі ад 0 да мінус 5 градусаў, месцамі будзе плюс 1-3 градуса. Тэмпература ў дзённыя гадзіны складзе ад 7 па паўночным усходзе да 14 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны».

Сітуацыя прыкметна палепшыцца 7 траўня.

«Праз тэрыторыю Беларусі будзе праходзіць атмасферны фронт, услед за якім, пачынаючы з паўднёва-заходніх раёнаў, на тэрыторыю краіны пачне паступаць больш цёплае паветра», - адзначыў Зміцер Рабаў. Ноччу ў заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У начныя гадзіны сіноптыкі чакаюць ад 1 да 6 градусаў вышэй за нуль, ва ўсходніх раёнах прагназуюцца замаразкі ад 0 да мінус 5 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 10-17 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах - да 18-20 градусаў цяпла.

«У чацвер на тэрыторыі Беларусі стане яшчэ цяплей, замаразкі спыняцца», - адзначыў прадстаўнік гідраметэацэнтра. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 6-12 градусаў, днём чакаецца ад 14 да 20 са знакам плюс, у паўднёва-усходніх раёнах паветра прагрэецца да 22 градусаў цяпла. Кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі месцамі, днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Па словах Змітра Рабава, у святочныя і выходныя дні на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць цёплая, але напоўненая вільгаццю паветраная маса. «Таму будзе цёпла, аднак без кароткачасовых дажджоў і навальніц не абыдзецца», - адзначыў сіноптык. У прыватнасці, з пятніцы па нядзелю месцамі па рэспубліцы будуць ісці кароткачасовыя дажджы, чакаюцца навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будуць туманы. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 5-12 градусаў, днём чакаецца ад 18 да 24 цяпла, у асобных раёнах будзе 15-17 градусаў са знакам плюс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках