29 красавiка 2024, панядзелак, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўводзяць штрафы супраць банкаў з Расеі

3
ЗША ўводзяць штрафы супраць банкаў з Расеі

Улады ЗША плануюць увесці велізарныя штрафы супраць расейскіх банкаў, якія працуюць у Амерыцы.

Пра гэта піша "Радио Свобода".

З 1 ліпеня Расея і іншыя не амерыканскія банкі, якія не адкрываюць інфармацыю аб уладальніках рахункаў, сутыкнуцца з 30% дадатковай платай на пэўныя інвестыцыі ў ЗША. Гаворка ідзе ў прыватнасці пра адсоткі і дывідэнды з амерыканскіх каштоўных папер.

Гэта з'яўляецца часткай амерыканскага заканадаўства, накіраванага супраць ухілення ад выплаты падаткаў, які быў прыняты ў 2010 годзе.

Улады ЗША вядуць перамовы з многімі краінамі напярэдадні крайняга тэрміну. Але пасля анэксіі Крыма перамовы з Расеяй былі прыпыненыя.

ЗША, ЕЗ і шэраг краін-партнёраў увялі супраць Расеі санкцыі ў сувязі з незаконным далучэннем Крыма. У цяперашні час у санкцыйныя спісы ўваходзіць шэраг расейскіх чыноўнікаў і бізнесменаў, ЗША таксама дадалі ў яго 18 расейскіх кампаній і банкаў.

На мінулым тыдні ў Вашынгтоне прэзідэнт ЗША Барак Абама і канцлер Германіі Ангела Меркель заявілі, што ЗША і ЕЗ рыхтуюцца да ўвядзення санкцый супраць асобных галін расейскай эканомікі, калі Расея захоча перашкодзіць правядзенню прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне 25 траўня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках