29 красавiка 2024, панядзелак, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірны і Южны прайгралі на старце тэніснага турніру ў Мадрыдзе

2
Мірны і Южны прайгралі на старце тэніснага турніру ў Мадрыдзе

Беларус Максім Мірны і расеец Міхаіл Южны прайгралі на старце прадстаўнічага тэніснага турніру ў Мадрыдзе (прызавы фонд - 3,6 млн еўра).

Пра гэта паведамляе карэспандэнт БелТА.

У першым раўндзе парнага разраду беларуска-расейскі тандэм прайграў калумбійскаму дуэту Роберт Фарах/Хуан-Себасцьян Кабаль - 3:6, 4:6. У гэтым сезоне Максім Мірны і Міхаіл Южны двойчы гулялі разам - на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і на нядаўнім турніры ў Монтэ-Карла, у абодвух выпадках яны дабіраліся да чвэрцьфіналу. У парным рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў Мірны і Южны займаюць цяпер 13-е месца, маючы 720 ачкоў. У лідараў амерыканскіх братоў-двайнят Боба і Майка Браянаў 3925 балаў.

Не адбылося зменаў сярод лідараў мужчынскага сусветнага рэйтынгу:

1. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 12 900 ачкоў.

2. Новак Джокавіч (Сербія) - 11 040.

3. Станіслас Ваўрынка (Швейцарыя) - 6 375.

4. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 5 805.

5. Давід Ферэр (Іспанія) - 4 850.

З прадстаўнікоў Беларусі ў адзіночным рэйтынгу АТП лепшым з'яўляецца Уладзімір Ігнацік, які перамясціўся на 10 пазіцый уніз, - у яго 255-е месца (189 ачкоў).

Топ-5 жаночага спісу лепшых тэнісістак за мінулы тыдзень таксама не зведаў змен:

1. Серэна Уільямс (ЗША) - 12 375 ачкоў.

2. На Лі (Кітай) - 7 265.

3. Агнешка Радваньска (Польшча) - 5 980.

4. Вікторыя Азаранка (Беларусь) - 5 441.

5. Сімона Халеп (Румынія) - 4 695.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова знаходзіцца на 101-м месцы, набраўшы 631 бал.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках