27 красавiка 2024, Субота, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парубій: Расейскія дыверсанты да 9 траўня плануюць правакацыі ў сямі рэгіёнах

4
Парубій: Расейскія дыверсанты да 9 траўня плануюць правакацыі ў сямі рэгіёнах

Расейскія дыверсанты да 9 траўня плануюць правакацыі ў сямі рэгіёнах, уключаючы Кіеў.

Пра гэта перад пачаткам пасяджэння Вярхоўнай Рады журналістам паведаміў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубій, перадае карэспандэнт РБК-Украіна.

"Плануюцца правакацыі рускімі дыверсантамі на 8-9 траўня. Украіна робіць усё магчымае, каб іх не дапусціць. Правакацыі плануюцца не толькі на ўсходзе Украіны, але і ў Кіеве. Гаворка ідзе пра працяг правядзення Расеяй спецаперацыі пад кодавай назвай "Руская вясна", якая ўключае шэсць абласцей: Данецк, Луганск, Херсон, Нікалаеў, Запарожжа, Адэса. Увесь гэты пояс, які Пуцін чамусьці назваў паўднёвым усходам, ён лічыць, што гэтая тэрыторыя павінна мець асаблівы статус, на гэтых тэрыторыях мы чакаем правакацый і не толькі на 9 траўня, але і да 9 траўня", - сказаў Парубій.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках