29 красавiка 2024, панядзелак, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэа з будучым дзядулем стала хітом YouTube

18

Больш за 12 млн чалавек паглядзелі запіс таго, як дачка паведамляе пажылому бацьку пра тое, што цяжарная.

Кранальнае відэа, дзе пажылы амерыканец даведваецца ад дачкі, што хутка стане дзядулем, было апублікавана 19 красавіка. Зараз відэа налічвае ўжо больш за 12 мільёнаў праглядаў, піша ruformator.ru.

Дзяўчына па імі Джэсіка Хайкі з'яўляецца адзіным дзіцем у сям'і. Яна вырашыла засняць на камеру, як яе пажылы бацька даведваецца пра тое, што хутка стане дзядулем. Разам з мужам, які і захаваў рэакцыю свайго цесця, на вячэры ў кафэ яна ўручыла бацьку скрыначку, у якой ляжала соска з прымацаванай да яе запіскай. Убачыўшы соску, бацька адзначыў, што яна падобная на дзіцячую соску дачкі. Калі ж яму прапанавалі прачытаць пасланне, прымацаванае да яе, кранальны дзядуля не змог утрымаць слёз шчасця. У канцы Джэсіка дадала, што яна ўжо на дзесятым тыдні цяжарнасці.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках