29 красавiка 2024, панядзелак, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі напалі на памежнікаў у Сумскай і Херсонскай абласцях

7
Баевікі напалі на памежнікаў у Сумскай і Херсонскай абласцях

У Сумскай і Херсонскай вобласці памагатыя тэрарыстаў напалі на памежнікаў і спрабавалі адабраць зброю, пагражаючы сякерай.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржпамежслужбы, адзначаючы, што абодва напады адбыліся 5 траўня, інфармуе news.еizvestia.com.

Першы з іх адбыўся ў населеным пункце Бачэўск у Сумскай вобласці.

«З мэтай завалодання зброяй трое грамадзянскіх асоб здзейснілі напад на памежны патруль у складзе двух участковых інспектараў памежнай службы. У ходзе фізічнага супрацьстаяння, якое ўзнікла паміж праваахоўнікамі і мужчынамі, старшы памежнага нарада быў вымушаны здзейсніць некалькі папераджальных стрэлаў з пісталета Макарава, пасля чаго нападнікі спрабавалі схавацца», - гаворыцца ў паведамленні.

Група рэагавання аддзела «Сопыч», якая прыбыла на дапамогу, дагнала і затрымала нападнікаў на ўскраіне вёскі Бачэўск. Парушальнікі, якія апынуліся мясцовымі жыхарамі, перададзеныя ў Глухоўскі РА УМВД Украіны.

Другі напад здзейснены на памежнікаў аддзела «Генічэск» Херсонскай вобласці. Яны затрымалі 4 украінцаў, якія ехалі з мацерыковай часткі ў Крым аўтамабілем «УАЗ».

«Падчас праверкі на блокпосце каля вёскі Стралковае (раён Арабацкай стрэлкі) адзін з нашых суайчыннікаў выскачыў з машыны і кінуўся з сякерай на агульны нарад памежнікаў і ваенных Узброеных сіл Украіны. Афіцэр УС Украіны ажыццявіў адзін папераджальны стрэл уверх і адзін у сцягно правапарушальніку. Усіх падарожнікаў затрымалі», - адзначаецца ў паведамленні.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках