29 красавiка 2024, панядзелак, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярод завадатараў пагромаў у Адэсе - збеглыя крымінальнікі

11

Актывісты Еўрамайдана апазналі аднаго з баевікоў, які напаў на шэсце патрыётаў Украіны 2 траўня.

Яны параўналі фота з Адэсы, зробленыя падчас пагромаў, і здымкі асоб, якія знаходзяцца ў вышуку. Аказалася, што, па меншай меры, адзін са штурмавікоў - Мікалай Волкаў з сакавіка 2012 года хаваецца ад суда па частцы 1 артыкула 190 Крымінальнага кодэкса Украіны.

Нагадаем, 2 траўня ў Адэсе адбыліся сутыкненні - прарасейскія баевікі напалі на шэсце патрыётаў Украіны. Па дадзеных пракуратуры, падчас пятнічных сутыкненняў і пажару ў Доме прафсаюзаў загінулі 46 чалавек, больш за дзвесце звярнуліся па дапамогу ў медыцынскія ўстановы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках