29 красавiка 2024, панядзелак, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўводзяцца новыя стаўкі падаткаў на здабычу калійнай солі

У Беларусі ўводзяцца новыя стаўкі падаткаў на здабычу калійнай солі

З 1 красавіка па 31 снежня 2014 года ў Беларусі будуць існаваць дзве новыя стаўкі на здабычу калійнай солі.

У Беларусі ўводзяцца новыя стаўкі падаткаў на здабычу калійнай солі. Адпаведны ўказ Лукашэнкі ад 2 траўня 2014 года №188 афіцыйна апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

Указ устанаўлівае, што з 1 красавіка па 31 снежня 2014 года падатак за здабычу (выемку) прыродных рэсурсаў у дачыненні да калійнай солі па спецыфічнай стаўцы спаганяецца ў памеры Br32 460 за здабычу (выемку) 1 т солі (у пераліку на аксід калію), па адвалорнай стаўцы - 12% ад сярэднеўзважанага кошту калійных угнаенняў на ўнутраным рынку і пры экспарце.

Для вызначэння кошту калійных угнаенняў у беларускіх рублях замежная валюта пералічваецца па курсе Нацыянальнага банка, устаноўленым на апошняе чысло мінулага падатковага перыяду.

Вартаснае выражэнне аб'ёмаў калійных угнаенняў, рэалізаваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прымяняецца без уліку падатку на дададзеную вартасць.

Савету Міністраў даручана прыняць меры па рэалізацыі гэтага ўказа.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на стасункі, якія ўзніклі з 1 красавіка 2014 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках