29 красавiка 2024, панядзелак, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франк-Вальтэр Штайнмаер: Расея пагражае ўсёй Еўропе

7
Франк-Вальтэр Штайнмаер: Расея пагражае ўсёй Еўропе

Пагроза новага падзелу Еўропы зноў рэальная.

Пра гэта ў інтэрв'ю выданню Gazeta Wyborcza заявіў кіраўнік МЗС Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер (пераклад - charter97.org).

«Канфлікт вакол Украіны пераходзіць у настолькі вострую фазу, якая здавалася ў Еўропе ўжо немагчымай. Пагроза новага падзелу Еўропы зноў рэальная. І не варта падманваць сябе, што гэта тычыцца толькі Украіны. Выпрацаванай на працягу многіх гадоў сістэме бяспекі ў Еўропе пагражае знішчэнне. Таму трэба зрабіць усё, каб гэтага не адбылося. Мы павінны шукаць любыя спосабы, каб не дапусціць ва Украіне пачатку пастаяннай грамадзянскай вайны», - сказаў Штайнмаер.

Палітык адзначыў, што ў Захаду недастаткова інструментаў для вырашэння расейска-украінскага канфлікту.

«Ні адна краіна ЕЗ не хоча ісці на ваеннае ўмяшанне ва Украіну. Такога пункту гледжання прытрымліваецца і ўрад Германіі. Таму мы спадзяемся на спалучэнне палітычнага ціску і дыпламатыі. Такім чынам мы можам стварыць аснову для палітычнага ўрэгулявання. Ніхто не сумняваецца, што ў апошнія дні дасягнуць гэтага стала цяжэй. Але трагедыя ў Адэсе павінна стаць трывожным сігналам для ўсіх бакоў канфлікту, што так далей працягвацца не можа», - падкрэсліў міністр замежных спраў ФРГ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках