29 красавiка 2024, панядзелак, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты рыхтуюць расправу над украінцамі Севастопаля

4

У Севастопалі рыхтуюць расправу па-праўкраінску настроеным жыхарам: на інтэрнэт-форумах публікуюць імёны і адрасы тых, каго прапануюць забіваць.

Пра гэта паведамляе "Громадське радіо" на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук", каб папярэдзіць крымчан і ўладу, каб пазбегнуць ахвяраў.

Так, на "Севастопольском политфоруме" абмяркоўваюць, каго будуць забіваць, публікуючы прозвішчы і адрасы "ўкраінскіх актывістаў Севастопаля". Усё гэта суправаджаюць абразлівымі фразамі і пагрозамі.

Медыя-рэсурс заклікае прадстаўнікоў самаабвешчанай крымскай ўлады і ўплывовых у Крыме людзей апярэдзіць гвалт над людзьмі:

"Спадары Чалы, Аксёнаў, спадарыня Паклонская - вы можаце гэта зрабіць! Палітыкі Мядзвядчук, Цароў, Сіманенка, публіцысты Раўрэба, Вяршынін, Шарый, Карнілаў, Чаленка, Берднік - да вашага голасу ўдзельнікі гэтага форуму могуць прыслухацца! Расейскія журналісты - Альшанскі, Азар, Кашын, Дзм. Кісялёў! Царква праваслаўная! Усе, для каго справядлівасць і чалавечнасць важней сляпога шаленства, - спыніце трагедыю! Захавайце чалавечыя жыцці", - заклікае "Громадське радіо".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках