29 красавiка 2024, панядзелак, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захоплены тэрарыстамі шахцёр - Пуціну: Ці вам не сорамна?

32

Шахцёр Аляксандр Воўк, які пабываў у закладніках у баевікоў, звярнуўся да прэзідэнта Расеі.

Ён прыбыў у Кіеў на лячэнне. Журналісты сустрэлі гарняка на вакзале ўкраінскай сталіцы, паведамляе "Громадське ТБ".

«Я звычайны шахцёр, пенсіянер, - распавёў Аляксандр Воўк. - Не разумею, чаму са мной так абышліся. Хачу звярнуцца да прэзідэнта Пуціна: Ці вам не сорамна, што пад сцягамі дзяржавы Расея крадуць грамадзян дзяржавы Украіна?»

Ён сказаў, што 4 траўня дзесяць узброеных аўтаматамі сепаратыстаў з Данецка з'явіліся ў двор да прадпрымальніка, дэпутата гарсавета Канстанціна Мусейкі, перастралялі сабак, паранілі самога гаспадара і захапілі ў палон яго і пецярых яго сяброў.

Усіх прывезлі ў штаб-кватэру самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» ў Данецкай АДА, дзе збівалі, патрабуючы, каб ён перайшоў на іх бок.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках