29 красавiка 2024, панядзелак, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На камуфляжы захопнікаў Славянска - шаўроны «Беркута»

3

Тэрарысты носяць камуфляж з шаўронамі «Беркута» з расейскім сцягам.

Блогеры вывучылі знакі адрознення так званага «апалчэння» Данбаса з відэаматэрыялаў, якія былі апублікаваныя ўчора. На іх відаць, што тэрарысты носяць шаўроны «Беркут» з расейскім сцягам. Пра гэта напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» журналіст Дзяніс Барысенка.

«Вось і доказ прысутнасці расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Украіны», - адзначыў блогер.

Нагадаем, што 24 сакавіка 2014 года міністр унутраных спраў Расейскай Федэрацыі Уладзімір Калакольцаў паведаміў, што крымскі «Беркут» захавае сваю назву ў складзе Міністэрства ўнутраных спраў Расейскай Федэрацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках