29 красавiка 2024, панядзелак, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі напалі на аддзяленне міліцыі ў Горлаўцы

3
Баевікі напалі на аддзяленне міліцыі ў Горлаўцы

У кіраўніка Нікіцінскага райаддзела міліцыі Сяргея Чарнышова прастрэленая нага.

За апошні тыдзень тэрарысты арганізоўваюць другі захоп міліцыі ў Горлаўцы. Пра гэта паведамляе мясцовы сайт Gorlovka.ua.

У паведамленні сказана, што ўзброены напад адбыўся сёння раніцай. Супрацоўнікі міліцыі кажуць, што начальнік накіроўваўся на працу, і ў раёне Маёрскага блокпоста на яго быў здзейснены напад.

"Папярэдне вядома, што яму прастрэлілі нагу, захапілі і адвезлі ў будынак гарадскога УУС", - паведамілі яны.

У сярэдзіне красавіка расейскія ўзброеныя баевікі захапілі адмінбудынкі ў шэрагу гарадоў Данецкай і Луганскай абласцей. Баевікі выкрадаюць, катуюць і забіваюць людзей, захопліваюць закладнікаў. Акрамя таго, сепаратысты, якія падтрымліваюцца Расеяй, арганізуюць правакацыі і збіццё патрыятычна-настроеных грамадзян у Харкаве, Нікалаеве, Адэсе.

Фота: AP

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках