29 красавiка 2024, панядзелак, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты выдалі цела забітага жыхара Львоўшчыны

8

Цела забітага з прымяненнем катаванняў Юрыя Дзякоўскага ўдалося забраць са Славянска ў Данецк.

Зараз вырашаецца пытанне яго перавозкі дадому. Пра гэта паведаміла УНІАН старшыня Львоўскай абласной адміністрацыі Ірына Сех.

«Учора позна ўвечары пасля працяглых перамоваў цела Юрыя аддалі прадстаўнікам Данецкай аблдзяржадміністрацыі. Мы дамовіліся са старшынёй Данецкай АДА Сяргеем Тарутай, што цела забяруць у морг у абласным цэнтры, а раніцай будзем вырашаць, як яго вяртать дадому так, каб не падвяргаць небяспецы родных. Зараз народны дэпутат Міхаіл Блавацкі заказвае машыну для перавозкі загінулага ў Стрый. Брат Юрыя Дзякоўскага Алег знаходзіцца ў Кіеве, і мы з ім пастаянна кантактуем», - паведаміла Сех.

Нагадаем, трэцім загінулым, якога разам з целамі студэнта Юрыя Папраўка і дэпутата Горлаўскага гарсавета Уладзіміра Рыбака знайшлі ў рацэ Тарэц ля Славянска з прыкметамі катаванняў, аказаўся 25-гадовы жыхар Львоўшчыны з горада Стрый Юрый Дзякоўскі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках