29 красавiка 2024, панядзелак, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў патрабуе запрасіць у Жэневу лідэраў тэрарыстаў

80
Лаўроў патрабуе запрасіць у Жэневу лідэраў тэрарыстаў

МЗС Расеі хоча прыцягнуць да ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі верхаводаў сепаратыстаў з Усходняй Украіны.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства краіны Сяргей Лаўроў лічыць, што новая сустрэча ў Жэневе пры іх адсутнасці "наўрад ці нешта дадасць". Пра гэта ён сказаў журналістам у Вене па заканчэнні сесіі камітэта міністраў Рады Еўропы, паведамляе "Інтэрфакс".

"Зноў збірацца ў такім жа фармаце, калі апазіцыя цяперашняму рэжыму ва Украіне адсутнічае за сталом перамоваў, наўрад ці гэта нешта дадасць. Можна, вядома, але мы будзем хадзіць па крузе і будзем ізноў казаць пра тое, што трэба ўсё выконваць, пра што дамовіліся", - заявіў Лаўроў.

У паўднёва-усходніх абласцях Украіны з пачатку сакавіка праходзяць справакаваныя Расеяй акцыі сепаратыстаў. Эпіцэнтрамі хваляванняў сталі абласныя цэнтры і шэраг буйных гарадоў, адміністрацыйныя будынкі у якіх перыядычна бяруць пад кантроль дыверсанты і баевікі. СБУ атрымала доказы, што імі кіруюць прадстаўнікі расейскіх спецслужбаў і ГВУ.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках