26 красавiка 2024, Пятніца, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МУС «нічога не ведаюць» пра масавыя арышты апазіцыянераў

4
У МУС «нічога не ведаюць» пра масавыя арышты апазіцыянераў

У міліцыі заяўляюць, што ім нічога невядома пра арышты апазіцыянераў напярэдадні ЧС.

На прэс-канферэнцыі 6 траўня начальнік упраўлення аховы правапарадку Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў нічога не змог сказаць пра прэвентыўныя затрыманні актывістаў апазіцыі напярэдадні Дня Перамогі і старту чэмпіянату свету па хакеі ў Менску, паведамляе БелаПАН.

"Інфармацыі пра меры прэвентыўнага затрымання ў мяне няма", - заявіў прадстаўнік МУС.

Пры гэтым ён адзначыў, што "ў паўсядзённай дзейнасці супрацоўнікі органаў унутраных спраў, якія нясуць службу", затрымліваюць асоб, якія парушаюць грамадскі парадак. "А якія ўжо меры да іх ужываць - гэта прымае рашэнне ў асноўным суд", - дадаў Кубракоў.

У цяперашні час, па дадзеных праваабаронцаў, розныя тэрміны адміністрацыйных арыштаў адбываюць каля 15 актывістаў апазіцыі, затрыманых да і пасля акцыі "Чарнобыльскі шлях" у Менску (26 красавіка), а таксама за некалькі дзён да пачатку ЧС-2014. Апазіцыя і праваабаронцы лічаць гэтыя затрыманні прэвентыўнымі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках