29 красавiка 2024, панядзелак, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Воіны святла»: украінская «кавер-версія» на ролік Дурава

16

Група ўкраінскіх актывістаў зняла патрыятычнае відэа, у якім у тры хвіліны сабраныя падзеі ва Украіне за апошнія паўгода.

Ролік, які зрабілі восем чалавек уласнымі сіламі, актыўна набірае папулярнасць у сетцы - на відэаканалах і ў сацсетках. Кліп стварылі Таццяна Цярэшчанка, Макс Мазалаў, Леся Цярэшчанка, Артур Ранкоў, Аляксей Юшкін, Дзмітрый Сяміроз, Яўген Сінчукоў, Дзяніс Сізы, перадае ТСН.

«Змагайся і пераможаш, не дзеля лідараў - дзеля волі, дзеля свабоды. Чалавек - не істота, нацыя - не натоўп, і сапраўдны бой - наперадзе. Калі разгарыцца - не страць сябе, памятай, колькі за тваёй спінай!» - заклікаюць аўтары відэа.

Нагадаем, раней падобны ролік на рускай мове мове змантавала каманда стваральніка «Вконтакте» Паўла Дурава.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках