29 красавiка 2024, панядзелак, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэрлак і 300 спартанцаў рэкламуюць беларускую мову ў інтэрнэце (Відэа)

23

У інтэрнэце з'явілася вірусная рэклама курсаў беларускай мовы.

Як паведамілі сайту charter97.org арганізатары новых бясплатных курсаў «Моваведа», яны разлічаныя на ўсіх, хто хоча пачаць размаўляць па-беларуску.

Інтэрактыўныя заняткі будуць праводзіцца ў «Беларускай прасторы» (Менск, вуліца Францыска Скарыны, 12, БЦ «Валеа», 3-ці паверх, канферэнц-зала). Найбольш зручны праезд - ад ст. м. «Маскоўская» на аўтобусах 25, 34, 64 маршрутаў да прыпынку «Каледж сувязі». Курсы будуць праводзіцца кожны чацвер.

Першы занятак пройдзе 22 траўня, у 19:00.

Нагадаем, у Менску і некаторых іншых гарадах ужо дзейнічаюць папулярныя бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова ці кава» і «Мова нанова».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках