29 красавiка 2024, панядзелак, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гастралёраў» з Прыднястроўя не пусцілі ў Адэсу

«Гастралёраў» з Прыднястроўя не пусцілі ў Адэсу

Украінскія сілавікі прадухілілі прыезд вялікай групы правакатараў з Прыднястроўя ў Адэскую вобласць.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Чабатар даў прэс-канферэнцыю ў Адэсе адносна трагічных падзей 2 траўня. Падрабязнасці паведамляе на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» дарадца кіраўніка МУС Станіслаў Рэчынскі.

«Зняты з пасады не толькі начальнік ГУМВД, але і 3 яго намесніка. Затрымана 160 чалавек, якія ўдзельнічалі ў беспарадках з абодвух бакоў. Будуць затрымліваць усіх людзей у масках. Шэраг супрацоўнікаў МУС звольненыя за баязлівасць», - піша аўтар.

Рэчынскі адзначае, што нягледзячы на шматлікія ганебныя факты ў паводзінах міліцыі, быў прадухілены захоп пакоя міліцыі.

«У бліжэйшы час у Адэсе будзе праведзены шэраг гучных затрыманняў. Прадухілены заезд у Адэсу вялікай групы «турыстаў» з Прыднястроўя. 22 супрацоўніка міліцыі ў ходзе беспарадкаў былі параненыя. 3 у цяжкім стане», - рэзюмуе дарадца кіраўніка МУС.

Нагадаем, 2 траўня ў Адэсе адбыліся сутыкненні - прарасейскія баевікі напалі на шэсце патрыётаў Украіны. Па дадзеных пракуратуры, падчас пятнічных сутыкненняў і пажару ў Доме прафсаюзаў загінулі 46 чалавек, больш за дзвесце звярнуліся па дапамогу ў медыцынскія ўстановы.

Па дадзеных СБУ, сутыкненні і беспарадкі ў Адэсе з удзелам прадстаўнікоў незаконных ваенных фармаванняў каардынаваліся з тэрыторыі непрызнанага Прыднястроўя дыверсійнымі групамі з РФ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках