27 красавiка 2024, Субота, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За пустыя трыбуны на «Барысаў-Арэне» адкажуць дырэктары школ

20
За пустыя трыбуны на «Барысаў-Арэне» адкажуць дырэктары школ

Дырэктараў навучальных устаноў Барысава прымусілі пісаць тлумачальныя, чаму трыбуны на адкрыцці стадыёна былі напаўпустымі.

Далёка не кожны жадаючы змог трапіць на нядаўняе адкрыццё новага футбольнага стадыёна і на паядынак за Кубак Беларусі. Квіткі з вольнага доступу зніклі хутка, а размеркаванне тых квіткоў, якія аддалі ў арганізацыі, адбывалася часта непразрыста і далёка не сярод тых, хто любіць футбол, піша barysau.by.

У выніку падчас самога матчу паміж салігорскім «Шахцёрам» і гродзенскім «Нёманам» на трыбунах было шмат пустых месцаў. Гэта і стала прычынай таго, што кіраўнікоў навучальных устаноў абавязалі напісаць тлумачальныя «пра тое, чаму ўсе ўцяклі з футбола, і трыбуны былі напаўпустымі». Пра гэта выданню паведаміла крыніца ў адной са школ Барысава.

Нагадаем, новы футбольны стадыён «Барысаў-Арэна» быў адкрыты 3 траўня. У цырымоніі адкрыцця браў удзел Лукашэнка.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках