29 красавiка 2024, панядзелак, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Украіны: Дом прафзвязаў у Адэсе падпалілі знутры

15
МУС Украіны: Дом прафзвязаў у Адэсе падпалілі знутры

Прадстаўнікі Еўрамайдану не маюць дачынення да ўзнікнення пажару ў Адэсе 2 траўня, які забраў жыцці 46 чалавек.

Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" журналіст Ілля Азараў са спасылкай на намесніка кіраўніка МУС Сяргея Чабатара.

У размове з ім, са слоў Азарава, чыноўнік адзначыў што ўзгаранне Дома прафзвязаў дакладна адбылося з верхніх паверхаў. Больш за тое, мяркуюць у міліцыі, яно пачалося з віны тых, хто знаходзіўся ўнутры "бутэлькі з гаручай сумессю па клетцы ўпалі ўніз, і пачаўся пажар".

"Знізу пажар не пачынаўся, і самаабарона або "Правы сектар" у пажары не вінаватыя. Паводле ягоных слоў, стралковых ран у загінулых у Доме прафзвязаў няма, у асноўным, людзі там памерлі ад удушша (хтосьці згарэў). Ён кажа, што там знайшлі гільзы, зброю і кактэйлі ўнутры будынка, называе экстрэмістамі тых, хто быў унутры Дома прафзвязаў", - паведамляе журналіст.

Ніхто з тых, хто аблажыў Дом прафзвязаў унутр не ўваходзіў, і ніякай барацьбы паміж майданаўцамі і антымайданаўцамі ўсярэдзіне не было. "Правакацыі са стрэламі са зброі ў цэнтры горада пачалі антымайданаўцы", - заявіў намеснік кіраўніка МУС Украіны.

Нагадаем, 2 траўня ў Адэсе адбыліся сутыкненні - прарасейскія баевікі напалі на шэсце патрыётаў Украіны. Па дадзеных пракуратуры, падчас пятнічных сутыкненняў і пажару ў Доме прафсаюзаў загінулі 46 чалавек, больш за дзвесце звярнуліся па дапамогу ў медыцынскія ўстановы.

Па дадзеных СБУ, сутыкненні і беспарадкі ў Адэсе з удзелам прадстаўнікоў незаконных ваенных фармаванняў каардынаваліся з тэрыторыі непрызнанага Прыднястроўя дыверсійнымі групамі з РФ.

Пасля пятнічных падзей у Адэсе звольнены начальнік абласной міліцыі.

Дэпутат Пётр Парашэнка заявіў аб наяўнасці довадаў, што 2 траўня ў будынку абласной федэрацыі прафзвязаў у Адэсе быў арганізаваны тэракт.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках